Памяць і боль беларускай зямлі

16.08.2022 19:35 - 11.11.2023 14:25

Праект "Памяць. Адзінства. Перамога".

 

На тэрыторыі Швабскага і Лагойскага (мікрараён школы) сельскіх саветаў за перыяд Вялікай Айчыннай вайны спалена 21 вёска, забіты 201 чалавек, спалены 451 дом.

Большасць вёсак былі спалены падчас карніцкай аперацыі "Вясна-Поўнач":

Па тэрмінах карная аперацыя «Вясна - Поўнач» праводзілася ў перыяд з 7 па 14 красавіка 1943 гады. Кіраўніцтва антыпартызанскай акцыяй ажыццяўляў брыгадэнфюрэр СС і генерал-маёр паліцыі Вальтэр Шымана, які часова выконваў абавязкі начальніка СС і паліцыі Беларусі. Для выканання гэтай аперацыі былі сфарміраваны чатыры баявыя групы і прыцягнуты наступныя сілы: у першую групу увайшоў 2-гі паліцэйскі полк СС за выключэннем адной роты ад кожнага батальёна, якія засталіся праводзіць аперацыю па канфіскацыі сельгаспрадуктаў і працоўнай сілы ў Нямеччыну ў раёне Маныльскага лесу, дзе раней удзельнічалі ў карнай аперацыі "Манылы". У гэтую групу ўвайшоў таксама 202-гі батальён ахоўнай паліцыі. У другой групе быў 13-ы паліцэйскі полк СС. Трэцяя група складалася з 1 батальёна 23-га паліцэйскага палка СС і 57-га батальёна ахоўнай паліцыі У чацвёртай групе знаходзіліся асаблівы батальён Дзірлевангера і рота ахоўнай паліцыі 11-га батальёна. У аперацыі таксама ўдзельнічала 12я танкавая рота. Усім баявым групам надалі каманды СД, якія дапытвалі захопленых палонных і маглі на месцы вырашаць іх лёс, а таксама прымалі рашэнне аб спальванні вёсак і расстрэле мясцовых жыхароў.

 

12.12.2022 22:52 - 10.08.2023 00:21

Трагедыя вёскі Мыльніца

Тут пахаваны 36 мірных жыхароў, расстраляных 13 красавіка 1943 г. падчас правядзення карацельнай аперацыі "Вясна-Поўнач". 

 

 

Здесь захоронены 36 мирных жителей, расстрелянных 13 апреля 1943 года в ходе карательной операции «Весна-Север».

 

36 civilians shot on April 13, 1943 during the punitive operation "Spring-North" are buried here.

 

 

12.12.2022 23:10 - 09.08.2023 22:28

згарнуць

Трагедыя вёскі Рудня

Вёска Рудня  была спалена разам з 90 мірнымі жыхарамі 12 красавіка 1943 года падчас карацельнай аперацыі «Вясна - Поўнач».

 

 

Деревня Рудня была сожжена вместе с 90 мирными жителями 12 апреля 1943 года в ходе карательной операции "Весна - Север".

 

The village of Rudnya was burned along with 90 civilians on April 12, 1943 during the punitive operation "Spring - North".

12.12.2022 23:56 - 13.12.2022 00:01

згарнуць

Трагедыя вёскі Стары Млын

Вёска Стары Млын была спалена разам з яе 30 мірнымі жыхарамі 10 красавіка 1943 года падчас карацельнай аперацыі «Вясна - Поўнач».

 

Деревны Старый Млын была сожжена вместе с 30 мирными жителями 10 апреля 1943 года в ходе карательной операции "Весна - Север".

The village of Stary Mlyn was burned along with its 30 civilians on April 10, 1943 during the punitive operation "Spring - North".

13.12.2022 00:06 - 13.12.2022 00:06

згарнуць

Трагедыя вёскі Мекястроўка

падрабязней...