Аб установе

Візітоўка ўстановы

 
 
Пад нашым школьным дахам -дабрыня.
І сумна не бывае.
Тут мова родная мая,
як ручаёк, спявае.
  Наша ўстанова ўпершыню пачала ажыццяўляць адукацыйны працэс у 1928 годзе. На той момант яна мела статус сямігадовай школы. За час існавання ўстанова зведала некалькі рэарганізацый.
  З 1991 года школа размешчана ў тыпавым двухпавярховым будынку, мае 15 вучэбных кабінетаў, актавую і спартыўную залы, сталовую, спартыўную пляцоўку са штучным пакрыццём, сталярную і слясарную майстэрні.
   У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыю атрымліваюць 162 вучня ў 11 класах.
   Ажыццяўляюць педагагічны працэс 23 педагога, з іх сумяшчальнікаў – 2. Вышэйшую адукацыю маюць 17 чалавек (85%), сярэднюю  спецыяльную – 1 чалавек (15%).
   Работа ўстановы адукацыі накіравана на задавальненне адукацыйных запытаў  вучняў і іх бацькоў.
 
    З гэтай мэтай з верасня 2023 года арганізавана:
  • профільнае навучанне аграрнага накірунку ў 10 і 11 класах;
  • вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета “Англійская мова” ў 5-6 класах.
  З  2018 па 2022 гады рэалізаваны інавацыйны праект “Укараненне этнакультурных тэхналогій для  пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”
  
 
    Установа з’яўляецца раённым рэсурсным цэнтрам па фарміраванні здаровага ладу жыцця.
 
    Ва ўстанове дзейнічаюць аб'яднанні па інтарэсах:
  • "Умелыя ручкі" (дэкаратыўна- прыкладная творчасць)
  
  • “Чароўныя фарбы” (выяўленчае  мастацтва)
   
  • “КЮВП"          
  • "Спадчына" (вакальнае майстэрства)
Изображение Изображение Изображение
     У рамках пазакласнай работы праводзяцца заняткі:
 
Па фізічнай культуры:
  • настольны тэніс
  • АФП з элементамі бокса
  • валейбол
Факультатыўныя заняткі:
  • “Духоўна-маральнае выхаванне і патрыятызм” 
  • "Падрыхтоўка до сямейнага жыцця"
  • "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа"
  • "Прафесія маёй мары"
Ад Лагойскага цэнтра дзіцячага турызма і краязнаўства:
  • “Юны турыст”​
  • "Краязнаўства"

Ад Цэнтра дзіцячай творчасці:

  • "Майстэрня цудаў" (дэкаратыўна-прыкладная творчасць)
  • "Майстэрня тэатра" (тэатральнае майстэрства)

31.03.2022 23:01 - 15.03.2024 00:16