Інавацыйны праект

Інавацыйны праект

Інавацыйны праект
“Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння
 і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”
Тэрмін рэалізацыі: 2018 – 2022 гады
 
Спіс удзельнікаў інавацыйнага праекта
п/п
Назва ўстановы адукацыі
Дырэктар
Кантакты
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
1.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Драгічына”
Шэмет Мікіта Сцяпанавіч
р.т. (801644) 30662
м.т. (8029) 2248015 МТС
2.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валішчанская сярэдняя школа”
Пінскі раён
Труцык Уладзімір Васільевіч
Р.т. (80165) 385138
м.т. (8029) 2051408 МТС
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
1.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалоцкая сярэдняя школа”
Талачынскі раён
Кітаева Рыма Браніславаўна
р.т. (802136) 25404
м.т. (8033) 6450939 МТС
2.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №5 г. Наваполацка”
Гаравец Вольга Аляксандраўна
р.т. + 375214 521300
м.т. (+37533) 6122648 МТС
3.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Удзелаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”
Шыпко Валянцін Яўгенавіч
р.т. (802156) 31581
м.т. (8029) 8150341 МТС
4.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сенненская школа-інтэрнет для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”
Казлоў Леанід Леанідавіч
р.т. (802135) 41512
М.т. (8029) 3274769 МТС
5.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Акуцыёнка г.п. Шуміліна”
Мясаедава Наталля Васільеўна
Р.т. (802130) 54180
М.т. (8029) 7181600 МТС
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
1.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Шлягі”
Мазырскага раёна
Фалінскі Вячаслаў Леанідавіч
р.т. (80236) 393794
м.т. (8029) 2394582 МТС
2.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Махнавіцкая сярэдняя школа”
Мазырскі раён
Шпакоўская Алена Васільеўна
р.т. (80232) 399725
м.т. (8029) 7368436 МТС
ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
1.
 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Шылавіцкая сярэдняя школа”
Ваўкавыскі раён
Зязюля Дзмітрый Аляксандравіч
р.т. (801512)34287
м.т. (8029)8881356 МТС
2.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ізабелінскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Ваўкавыскі раён
Рыжаненкава Ала Канстанцінаўна
р.т. (801512) 39652
м.т. (8029) 2659451 МТС
3.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”
Мастаўскі раён
Мармыш Валянціна Аляксандраўна
р.т. (801515)63125
м.т. (8029) 2836746 МТС
4.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Трабская сярэдняя школа”
Іўеўскі раён
Пляхімовіч Валяр’ян Вацлававіч
р.т. (801595) 62355
м.т. (8033) 3112827МТС
5.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Жухавіцкая сярэдняя школа”
Карэліцкі раён
Чыкан Яўген Мікалаевіч
р.т. (801596) 32370
м.т. (8029) 5634937
6.
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Радунскі раённы цэнтр турызму, краязнаўства і экалогіі”
Воранаўскі раён
Блашко Марыя Юльянаўна
р.т. (801594) 23342
м.т. (8029) 9354983
7.
СШ №2 Свіслацкага раёна
 
 
МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
1.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва”
Кунанец Аляксандр Адамавіч
р.т. (80222) 243055
м.т. (8029) 1421467
2
Асіповічы
 
 
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
1.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ждановіцкая сярэдняя школа”
Мінскага раёна
Цырулік Вольга Мікалаеўна
р.т. (8017)5095508
м.т.(8029) 6599831
2.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна”
Паплёўка Уладзімір Антонавіч
р.т. (801774) 58521
м.т. (8029) 6830995
3.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаца”
Вілейскі раён
Юшко Ігар Аляксандравіч
Р.т. (801771) 76340
М.т. (8029) 9359135
4.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пяршайскі НПК дзіцячы сад- сярэдняя школа”
Валожынскі раён
Ламака Святлана Леанідаўна
р.т. (801772) 46245, 46320
м.т. (8044) 7680312
5.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Суднікаўская сярэдняя школа”
Валожынскі раён
Юсцік Ірына Уладзіміраўна
р.т. (801772) 41374, 61575
м.т. (8029) 5768566
6.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Валожына”
Валожынскі раён
Петрашкевіч Ларыса Вікенцьеўна
Р.т. (801772) 55937
М.т. (8029) 3779774 МТС
7.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Грыцэвіцкая сярэдняя школа”
Клецкага раёна
 
 
 
 
Абгрунтаванне мэтазгоднасці і актуальнасці праекта
       Для сучаснага этапу развіцця свету характэрна амбівалентнасць цывілізацыйных працэсаў: развіццё тэндэнцый уніфікацыі, з аднаго боку, а з другога – захаванне этнакультурнай своеасаблівасці народаў. Усувязі з гэтым узнікае неабходнасць падрыхтоўкі высокакультурных і адукаваных членаў грамадства, якія могуць жыць і працаваць у поліэтнічным асяроддзі, якія ведаюць і паважаюць сваю этнічную культуру і культуру іншых этнічных груп, здольны спалучаць нацыянальныя і інтэрнацыянальныя інтарэсы. Гэта актуалізуе праблему фарміравання асобы, здольнай паспяхова функцыянаваць ва ўмовах неаднароднага этнічнага асяроддзя, якая валодае высокім узроўнем этнакультурнай кампетэнтнасці, як сусветную праблему сацыяльна-культурнага характару. З мэтай вырашэння гэтай праблемы ЮНЕСКА ў 2005 годзе ратыфікавала Канвенцыю “Аб ахове і падтрымцы разнастайных форм культурнага самавыражэння”, дзе адной з асноўных мэт вызначана мэта аховы і заахвочвання разнастайных форм культурнага самавыражэння”[1].
    Праз прызму культурнай і гістарычнай спадчыны ўзнята і абмяркоўваецца вучонымі Беларусі Праблема павышэння якасці чалавечага капіталу краіны. У Стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018 – 2040», падрыхтаванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да II з’езда вучоных, адным з асноўных накірункаў павышэння якасці чалавечага капіталу ў Беларусі вызначаны наступныя: «…умацаванне культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэнне захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы»[2].
     Стагоддзямі назапашаны народны вопыт можна разглядаць як эфектыўны рэсурс для навучання і выхавання падрастаючага пакалення, таму ўзнікае неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні ў навучэнцаў погляду на нацыянальную культуру як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Сфарміраванасць этнакультурных кампетэнцый, на наш погляд, з’яўляецца  важным падмуркам для фарміравання агульначалавечых і духоўных кампетэнцый асобы грамадства. Даследчык у галіне культуры А. І. Лакотка сцвярджае: “Беларускі народ стварыў за стагоддзі ўнікальны светапогляд пра прыроду і сусвет, пра чалавека і бытнасць. Народная творчасць, народна-традыцыйнае мастацтва, духоўныя традыцыі грунтуюцца на талерантнасці, моўным і рэлігійным паразуменні, лепшых традыцыях сямейнага і грамадскага побыту, святасці мацярынства, гонару, стваральнай працы, любові да бацькоўскай хаты, роднай зямлі, Радзімы”[3].
     Нарматыўнымі прававымі актамі вызначана дакладныя пазіцыя дзяржавы па выхаванні навучэнцаў у сістэме адукацыі. У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, артыкул 18, адной з першасных задач вызначана задача “фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі”[4],што прадугледжваева ўстановах адукацыі мэтанакіраваную работу па далучэнні вучняў да агульначалавечых каштоўнасцей праз праз разуменне і веданне нацыянальных каштоўнасцей. Падкрэсліваецца, што ”выхаванне грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы”[5]. Метадалагічнай базай выхавання з’яўляецца Канцэпцыя непарыўнага выхавання дзяцей і моладзі, якая навучаецца. На аснове гэтага дакумента былі распрацаваны дзве пяцігадовыя праграмы, у якіх вялікая ўвага ўдзяляецца фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення.
    2018 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам малой радзімы. Гэта дае магчымасць вырашаць праблему фарміравання каштоўнасцей навучэнцаў як асобы, развіцця ў іх этнакультурнай кампетэнцыі, спалучаючы духоўна-культурную спадчыну і лепшыя навуковыя і практычныя педагагічныя здабыткі.
Актуальнай і вострай на сённяшні дзень з’яўляецца праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў, вядучая функцыя якой яднанне этнічнай супольнасці. Наша мова ўключанаЮНЕСКА ў спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Рэальна беларуская мова як сродак камунікацыі жыве ў вёсках у выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якая імкнецца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў. Па дадзеных перапісаў насельніцтва Беларусі, зніжаецца колькасць беларусаў, якія лічаць роднай беларускую мову: 1979 г –  83,5%, 2009 г – 60,8%. Таксама скарачаецца працэнт беларусаў, што размаўляюць па-беларуску дома: калі ў 1999 годзе іх было 41,3%, то ў 2009 годзе – толькі 26%[6].Указаныя тэндэнцыі сведчаць аб пэўным заняпадзе цікавасці да беларускай мовы і культуры, што знаходзіцца ў супярэчнасці з дадзенымі, па якіх большасць насельніцтва краіны лічыць сябе этнічнымі беларусамі (83,7% па дадзеных перапісу) [[7]].
     Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Сёння, гаворачы пра стан і перспектывы развіцця беларускай мовы, даследчыкі ўказваюць на сімвалічнае значэнне мовы, адзначаючы, што камунікатыўная роля ёй амаль не ўласціва. Н.Б.Мячкоўская зазначае, што «у беларускай мове яе этнічная функцыя (быць нацыянальным сімвалам, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) першынствуе над асноўнай (камунікатыўнай)» [[8]]. Мова для многіх беларусаў выконвае пераважна сімвалічную функцыю: чалавек ведае, што ён беларус, што яго продкі жылі ў Беларусі, ён сам у пэўнай ступені валодае беларускай мовай, але ў рэальным жыцці ёю не карыстацца.
   Праблема заняпаду беларускай мовы знайшла адлюстраванне і ў адукацыі. На жаль, толькі 23,3% вучняў навучаюцца ў школах з беларускай мовай навучання. У асноўным, беларускамоўныя школы функцыянуюць у сельскай мясцовасці, але ў сувязі з дэмаграфічнай праблемай іх колькасць з кожным годам катастрафічна змяншаецца. Колькасць вучэбных прадметаў, якія даюць магчымасць вучням авалодаць ведамі аб этнакультурным асяроддзі, абмежавана. Адпаведную інфармацыю можна сустрэць у рамках вучэбных прадметаў “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная мастацкая культура”, “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
    Такім чынам, этнакультурная ідэнтычнасць, якая складаецца з ведання сваёй гісторыі, культуры, фальклору, самабытнага музычнага, танцавальнага, тэатральнага мастацтва і літаратуры, праяўляецца праз мову як праз самы яркі сродак ідэнтэфікацыі. Захаваць мову можна толькі праз сацыякультурную сферу, да якіх належыць сям’я, установы адукацыі, нацыянальна-культурныя цэнтры, сродкі масавай інфармацыі, навукова-даследчыя і адміністрацыйныя ўстановы.
     Лагойшчына з’яўляецца ўнікальнай не толькі з-за сваёй прыроднай адметнасці і прыгажосці.  На нашай зямлі жылі славутыя людзі Беларусі: народныя паэты Янка Купала і Ніл Гілевіч, пісьменнікі Змітрок Бядуля і Ядвігін Ша. Вядомымі збіральнікамі фальклору з’яўляліся графы Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, якія заснавалі ў 1832 годзе ў г. Лагойску першы на беларускай зямлі музей старажытнасці. Прафесар, народны паэт Ніл Гілевіч  таксама быў збіральнікам  фальклору і быў выкладчыкам па прадметах дадзенага накірунку на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэту. Наш зямляк быў вялікім прыхільнікам захавання роднай беларускай мовы і лічыў, што толькі самі беларусы могуць абараніць і зберагчы сваю родную мову, сваю адметную культуру.  Праца па захаванню нашай нацыянальнай спадчыны, распачатая славутымі землякамі, павінна не прыпыняцца, а працягвацца будучымі пакаленнямі. У гэтым сваю немалаважную ролю павінны адыграць установы адукацыі, культуры, сям’я. У нашай установе адукацыі дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі”, які з’яўляецца своеасаблівым цэнтрам адраджэння і захавання нацыянальнай культуры. На працягу некалькіх гадоў ва ўстанове арганізуюцца заняткі па інтарэсах па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Педагогі, вучні, большасць бацькоў усведамляюць значнасць праблемы захавання нашых нацыянальных традыцый і роднай мовы.
   Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій у адукацыйным працэсе будзе садзейнічаць адраджэнню нацыянальных культурных традыцый — фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, захаванню і развіццю роднай мовы, — стварэнню ўмоў для фарміравання і развіцця этнакультурнай кампетэнтнасці навучэнцаў, усведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў, а таксама паважлівых адносін да прадстаўнікоў іншых культур.
  Мэта інавацыйнага праекта – фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай “да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы”[9]праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.
   Задачы інавацыйнага праекта:
1. Распрацаваць і рэалізаваць сістэму кіравання, якая забяспечвае ўключэнне педагогаў у працэс рэалізацыі інавацыйнага праекта шляхам авалодання этнакультурнымі тэхналогіямі, на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.
2. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта, якое садзейнічае самаадукацыі педагогаў сродкамі тэарэтычнага асэнсавання канцэптуальных асноў праекта і вызначэння кірунку індывідуальных педагагічных даследаванняў для фарміравання і развіцця інавацыйнага педагагічнага вопыту.
3. Стварыць сістэму метадычнай работы (арганізаваць метадычнае суправаджэнне), якая забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнайкаштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адукацыі, стварае ўмовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнаму асобаснаму і прафесійнаму развіццю.
4. Узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы і развіваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падтрымкі ініцыятывы  вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.
5. Арганізаваць псіхолага-педагагічнае забеспячэнне інавацыйнага праекта, якое садзейнічае фарміраванню і развіццю этнакультурнай кампетэнцыі ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
6. Стварыць спрыяльныя ўмовы для працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі інавацыйнага педагагічнага вопыту ў галіне этнапедагогікі, распрацаваць метадычныя матэрыялы па ўкараненні яго ў масавую адукацыйную практыку.
Гатоўнасць педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна”
да рэалізацыі інавацыйнага праекта
        У дзяржаўнай установе адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна” працуе 24 педагагічных работнікаў, з іх 87,5% маюць вышэйшую адукацыю. У залежнасці ад кваліфікацыйнай катэгорыі педагагічны калектыў характарызуецца наступным чынам: 20% - настаўнікі вышэйшай катэгорыі; 59% - першай катэгорыі; 13% - другой катэгорыі; 8% - без катэгорыі. Настаўнікі, якія не маюць кваліфікацыйнай катэгорыі, гэта маладыя спецыялісты першага-другога года працы. 70% педагагічных работнікаў маюць сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій. Ва ўстанове працуе педагог-псіхолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі, які зможа ажыццяўляць псіхалагічнае суправаджэнне падчас рэалізацыі інавацыйнага праекту.
        На працягу пяці гадоў ва ўстанове адукацыі рэалізоўваўся абласны педагагічны праект “Арганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове здароўезберагаючых тэхналогій”, у якім удзельнікамі былі практычна ўсе педагогі. На працягу двух апошніх гадоў установа адукацыі з’яўляецца раённым рэсурсным цэнтрам па фарміраванні здаровага ладу жыцця. На базе ўстановы штогод арганізуюцца раённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары па праблеме фарміравання здаровага ладу жыцця. Гэта сведчыць аб пэўным вопыце работы калектыву па ажыццяўленню праектнай дзейнасці.
        Многія педагогі валодаюць пэўнымі этнакультурнымі кампетэнцыямі,  што  будзе садзейнічаць якаснай рэалізацыі інавацыйнага праекту. Ва ўстанове працуюць педагогі, якія маюць дадатковую спецыяльнасць “Сусветная мастацкая культура” і “Фальклорнае мастацтва”, “Народная харавая музыка”. Шмат гадоў плённа працуе кіраўніком аб’яднання па інтарэсах  “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” педагог, які валодае рознымі тэхнікамі. Яна з’яўляецца стваральнікам і кіраўніком гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”. Настаўнік тэхнічнай працы валодае навыкам пляцення . Настаўнік фізічнай культуры і здароўя  ажыццяўляе турысцка-краязнаўчую работу: арганізуе веласіпедныя, водныя і пешыя паходы вучняў па найбольш цікавых мясцінах роднага краю, удзельнічае ў краязнаўчых экспедыцыях. 
          З мэтай вызначэння гатоўнасці і матывацыі педагагічнага калектыву ўстановы да інавацыйнай дзейнасці праведзена дыягностыка, вынікі якой паказалі гатоўнасць педагогаў (70%), якіх магчыма будзе задзейнічаць у рэалізацыі інавацыйнага праекта. Для большасці педагогаў тэма інавацыйнага праекта выклікае вялікую цікавасць, што павінна павысіць матывацыю да яго рэалізацыі.
          Установа адукацыі падтрымлівае цесныя сувязі з іншымі ўстановамі: дзіцячым садам, домам культуры,  раённай школай мастацтва, раённым Домам рамёстваў, Лагойскім раённым музеем імя братоў Тышкевічаў. Названыя ўстановы могуць стаць сацыяльнымі партнёрамі ў рэалізацыі пастаўленых задач.
         Такім чынам, педагагічны калектыў мае неабходны ўзровень акадэмічных, сацыяльна-асобасных, праектных і прафесійных кампетэнцый і магчымасцей і гатоў да ўдзелу ў інавацыйнай дзейнасці.
 
Апісанне навуковых тэорый і распрацовак, на аснове якіх
распрацаваны інавацыйны праект і мадэль педагагічнай сістэмы
ўстановы адукацыі
      Педагагічная навука як сацыягуманітарная навука хутка рэагуе на працэсы, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, адлюстроўвае і вывучае праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе развіцця культуры. Змяненне сацыякультурнай сітуацыі абумовіла і змены ў развіцці педагагічнай навукі. У якасці новага напрамку ў апошнія дзесяцігоддзі, у канцы ХХ стагоддзя, з’явілася новае паняцце – “этнакультурная адукацыя”, якая прапаноўвае новыя адукацыйныя мадэлі, што дазваляюць пазбавіцца ўніфікацыі з’яў як у грамадскім жыцці, так і ў педагагічнай дзейнасці. Актывізаваны такія паняцці, як “этнарэгіянальная адукацыя, “этнанацыянальная адукацыя”, “полікультурная адукацыя”, “этнакультурная кампетэнцыя”. Гэтыя паняцці сталі актыўнымі элементамі педагагічнай тэрміналогіі. Упершыню ў педагагічную літаратуру ўвёў тэрмін “этнапедагогіка” ў пачатку 1960–х гг. савецкі вучоны Г. Н. Волкаў, чым і паклаў пачатак навуковаму падыходу да вывучэння эмпірычнага вопыту народаў у сферы выхавання маладога пакалення. З пункту гледжання Т. К. Саладухінай, этнакультурная адукацыя – гэта  «взаимодействие культуры и образования,основанное на ценностях этническихкультур и педагогических достижений»[10].
     Метадалагічнае абгрунтаванне неабходнасці пераводу беларускамоўнай адукацыі на асновы этнакультурнай ідэнтыфікацыі даў у сваіх працах прафесар В. У. Протчанка. У выніку шматгадовых даследаванняў доктар педагагічных навук прыйшоў да надзвычай важнай для навукі і практыкі высновы: пабудова і станаўленне нацыянальнай школы патрабуюць адпаведнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў. У сувязі з гэтым вучоны ўказвае, што "выкладчыку методыкі неабходна таксама клапаціцца аб тым, каб гады вучобы ў педагагічна арыентаванай установе сталі непарыўным мэтанакіраваным працэсам фарміравання асобы настаўніка, носьбіта новых ідэй, здольнага ўкараняць у практыку работы школы перспектыўныя метадычныя падыходы, лепшыя ўзоры прафесійнай дзейнасці, навучыць рэалізаваць сучасныя методыкі" [11] .
    Праблема ўкаранення этнакультурных тэхналогій знайшла адлюстраванне ў шэрагу навуковых даследванняў беларускіх навукоўцаў. Асаблівую ўвагу гэтай праблеме ўдзялілі  Т. В. Кабуш, В. С. Болбас, Г .А. Барташэвіч, Д. М. Дубініна. І. У. Канцэвіч, Р. В. Міжсюк, Л. М. Санюковіч, І. М. Слесарава. Як адзначае беларускі этнолаг Т. І. Кухаронак, спецыяліст у галіне народнай педагогікі, “паступовае, нязмушанае, адпаведнае ўзросту ўздзеянне фальклорна-этнаграфічнага локуса адбывалася з першых дзён жыцця дзіцяці: калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, гульні, цацкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, казкі, дзіцячыя песні, паданні, легенды. Гучанне роднага беларускага слова, меладычны малюнак народнай музыкі і песні, танцавальныя рухі ў сваёй непаўторнай мясцовай манеры аказвалі першаснае фарміруючае ўздзеянне на дзяцей. Пазней яны ўключаліся ў святочна-абрадавы каляндарны цыкл, дзе імі выконваліся строга рэгламентаваныя традыцыяй абрадавыя функцыі. Да моманту дасягнення паўналецця хлопцы і дзяўчаты былі цалкам паглыбленыя ў мастацка-культурныя традыцыі рэгіёну, а таксама стала ўсведамлялі сваё месца ў соцыуме”.[12]
     Ідэі народнай педагогікі прыцягальныя тым, што яны заснаваны не на абстрактных тэорыях, а на вопыце народа, у скарбніцы якога шмат паэзіі, мудрасці, геніяльнай прастаты. З гэтай нагоды К. Д. Ушынскі пісаў: "Выхаванне, створанае самім народам і заснаванае на народных пачатках, мае тую выхаваўчую сілу, якой няма і ў самых лепшых сістэмах, заснаваных на абстрактных ідэях або запазычаных у другога народа"[13]. Менавіта “этнапедагогіка дапамагае ўзняцца да вяршынь агульначалавечых маральна-духоўных каштоўнасцей, якія, у сваю чаргу, узялі ўсё лепшае з этнічных скарбніц кожнага народа. Таму толькі праз этнапедагогіку можна пракласці шлях да агульнапланетарнай педагагічнай культуры"[14]. Сёння ўжо можна прыняць за аксіёму: этнанацыянальныя культурныя набыткі з'яўляюцца адной з аксіялагічных асноў педагагічнай прафесійнай падрыхтоўкі выхавацеляў, педагогаў, фарміравання ў іх прафесійна- каштоўнасных асобасных якасцей.
     Як слушна заўважае І. І. Сучкоў: «Сапраўдны настаўнік звычайнай школы даўно зразумеў, што вытанчаная тэхналогія сучаснай вытворчасці, абвастрэнне экалагічных, міжнародных і рэгіянальных праблем патрабуюць не толькі багатага культурнага кругагляду, глыбокага ўкрапвання “законаў прыгажосці" ў кантэкст кожнай прафесіі, але і шырокай этнічнай свядомасці, трывалай этнаадукацыі кожнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнасці"[15]. “Такім чынам, карэннае паляпшэнне выніковасці выхаваўчай работы, на нашу думку, бачыцца ў навукова абгрунтаваным выкарыстанні этнанацыянальных культурных традыцый для распрацоўкі канцэпцыі кіравання і арганізацыйных модуляўупраўлення этнашколай (новая адміністратыўна-арганізацыйная парадыгма), і на гэтым падмурку – для вырашэння канкрэтных адукацыйных задач – у справе прафесійнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў у вышэйшых навучальных установах нашай рэспублікі”[16].
    С. М. Фёдарава, прафесар, доктар педагагічных навук адзначае, што першапачаткова этнакультурныя тэхналогіі як від атрымалі сваё распаўсюджанне ў сферы культурнай дзейнасці, аб чым сведчаць працы “Т. Г. Кісялёвай (1995 г.), К. А. Строкава (2000 г.), Е. І. Грыгор’евай (2002 г.), Л. І. Беспалька (2006 г.) і інш., а ў далейшым у сферы педагогікі ў даследваннях В. С. Кукушына (2003 г.), Г. К. Селяўко (2006), С. М. Федаравай (2010 - 2011 г.)”[17], якія вывучалі розныя аспекты дадзенай з’вы ў навуцы.
  С. М. Фёдарава прапануе наступную класіфікацыю па змесце энакультурных адукацыйных тэхналогій, якая адлюстроўвае розныя аспекты адукацыйнай дзейнасці (мал. 1).
 
Тэхналогіі вывучэння этнапсіхалагічных асаблівасцей народаў
 
Тэхналогіі вывучэння этнапедагагіч-ных светапоглядаў народаў
 
Тэхналогіі вывучэння музычнай культуры народаў
 
Тэхналогіі вывучэння элементаў нацыянальнай сімволікі
 
Тэхналогіі вывучэння нацыянальнага касцюма
 
Тэхналогіі навучання
святам, звычаям, абрадам, рытуалам
 
Тэхналогіі навучання фальклорнай творчасці
 
Тэхналогіі навучання танцавальнай
культуры народаў
 
Тэхналогіі навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
 
Тэхналогіі навучання праектна-даследчай дзейнасці
 
Тэхналогіі вывучэння нацыянальнай кухні
 
Этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі
 
Тэхналогіі вывучэння рэлігійнага прадстаўленняў народа
 
    Праблема пошуку спосабаў уключэння ведаў этнакультурнай скіраванасці ў змест адукацыі не новая ў педагагічнай навуцы.
     Згодна з загадам № 756 Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 1999 г. “Аб правядзенні эксперыментальнай работы ў сярэдніх агульнаадукацыйных вучэбных установах” у 1999 – 2000 гг. праводзілася ўкараненне сацыяльна-педагагічнай інавацыі “Этнашкола”[18] ў адукацыйны працэс устаноў адукацыі. Праект “Этнашкола” распрацоўваўся навукова-даследчым калектывам Нацыянальнага інстытута адукацыі пад кіраўніцтвам Іллі Іванавіча Сучкова, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва. Галоўная мэта праекта – стварэнне такой адукацыйнай парадыгмы, на падставе якой у сценах масавай школы ствараюцца пэўныя магчымасці да выхавання этнакультурнага, нацыянальна свядомага, высокамаральнага чалавека, які атрымлівае не толькі фундаментальную базавую, але і глыбокую этнамастацкую адукацыю. У рамках сацыяльна-педагагічнай інавацыі “Этнашкола” акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, вучні вывучалі прадметы этнамастацкага цыклу: фальклорны тэатр, мастацтва вуснага слова, фальклорныя музыку і спевы, традыцыйныя рамёствы, фальклорны танец, акрабатыку і гімнастыку. Прычым усе гэтыя заняткі ажыццяўляліся не ізалявана, а комплексна.
 
Інавацыйная мадэль педагагічнай сістэмы
Сутнасць паняцця
      “Этнакультурная кампетэнтнасць - гэта інтэгральная ўласцівасць асобы, якая выяўляецца ў сукупнасці ўяўленняў, ведаў аб роднай, а таксама аб няроднай этнакультуры, іх месцы ў айчыннай і сусветнай культуры, вопыце валодання этнакультурнымі каштоўнасцямі, здольнасці да дыялогу культур, іх параўнанню, што праяўляецца ў ведах, уменнях, навыках, мадэлях паводзін  у монаэтнічным і поліэтнічным асяроддзі”[19].
      Інавацыйная мадэль складаецца з 7 модуляў, якія прадстаўлены графічна. У першым модулі вызначаны асноўныя падыходы, прынцыпы і функцыі, якія будуць прымяняцца падчас рэалізацыі праекта. У другім і трэцім - вызначана сістэма кіравання і сістэма метадычнай работы, якія накіраванынаўкараненнеэтнакультурных тэхналогій, на ўзаемадзеянне паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу. Плануецца сфарміравацьу педагогаў упраўленчую кампетэнцыю на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.Прадугледжваецца стварыць сістэму метадычнай работы, якая забяспечыць прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адукацыі, стварыцьумовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і будзе садзейнічаць індывідуальнаму асобаснаму і прафесійнаму развіццю. Ва ўстанове будуць укараняцца наступныя этнакультурныя тэхналогіі: тэхналогія навучання фальклорнай творчасці; тэхналогія навучання танцавальнай культуры; тэхналогія навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву; тэхналогія вывучэння нацыянальнай кухні; тэхналогія навучання праектна-даследчай дзейнасці. У чацвертым і пятым модулях вызначаны факультатыўныя заняткі і заняткі па інтарэсах, якія будуць арганізаваны ва ўстанове адукацыі па этнакультурных тэхналогіях з улікам магчымасцей установы, жаданняў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.Плануецца арганізацыя факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова і літаратура”, “Гісторыя Беларусі”, па выхаваўчай накіраванасці з улікам наяўнасці вучэбных праграм, рэкамендаваных для выкарыстання навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым, плануецца скласці і прапанаваць для зацвярджэння і ўзгаднення праграму “Наша Лагойшчына” па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”для навучэнцаў  6-11 класаў па тэме “Наш край”. Плануецца ўдасканаленне работы заняткаў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога накірунку, на якіх будзе звернута асаблівая ўвага на элементы нацыянальнай вышыўкі, нацыянальнага адзення. Мяркуецца па ўзгадненню з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх унесці элементы беларускіх арнаментаў у дзелавы стыль адзення навучэнцаў. Ва ўзаемадзеянні з Лагойскай школай мастацтваў прадугледжваецца адкрыццё філіялушколы мастацтваў па навучанні ігры на цымбалах. У 1-4 класах плануецца арганізацыя заняткаў па інтарэсах тэатральнай накіраванасці “Батлейка”, а ў 5-9 класах дзіцячага тэатра “Сузор’е”.
      У шостым модулі вызначаны сацыяльныя партнёры, з якімі ўстанова адукацыі будзе падтрымліваць цесныя сувязі падчас рэалізацыі інавацыйнага праекта. Гэта, у першую чаргу, установы культуры аграгарадка Гасцілавічы і г. Лагойска, Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей, Дом рамёстваў. Сацыяльнымі партнёрамі будуць і ўстановы адукацыі раёна, вобласці, рэспублікі, якія  матываваныя да супрацоўніцтва і дзейнасці ў гэтым накірунку.
  Вынік  работы ўстановы па ўкараненню этнакультурных тэхналогій вызначаны ў модулі 7. Гэта, у першую чаргу,сфарміраванасць у суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай кампетэнтнасці, сфарміраванасць у педагогаў кіраўніцкай кампетэнцыі на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту,  арганізацыя факультатыўных заняткаў і заняткаў па інтарэсах этнакультурнага накірунку з улікам пажаданняў і ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў.
Сутнасць інавацыйнай ідэі
       Інавацыйны праект з’яўляецца адказам на сацыякультурны выклік сучаснасці і прадугледжвае магчымасць далучэння да рашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, якая валодае высокім узроўнем этнакультурнай кампетэнцыі, праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій у спалучэнні з эфектыўным педагагічным вопытам.
    Удзел у праекце будзе спрыяць станаўленню навучэнца не толькі як суб'екта навучальнай дзейнасці, здольнага да пабудовы ўласнай адукацыйнай траекторыі, якая забяспечвае паспяховую самарэалізацыю на ўсіх этапах навучання, але і падрыхтаванага да захавання і перадачы духоўна-маральнай і культурнай спадчыны, усведамлення сваёй адказнасці за лёс Айчыны і свайго народа.
 
 
 
Функцыі
Навучальная
Даследчая
Развіццёвая
Выхаваўчая
Сацыяльная
 
Прынцыпы
Навуковасці
Паслядоўнасці
Калегіяльнасці
Мэтавай гарманізацыі
 
Мэта: фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай “да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы”праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя установы адукацыі
 
 
Падыходы
Сінергетычны
Сістэмны
Аксіялагічны
Кампетэнтнасны
Дзейнасны
Асяродкавы
 
 
Модуль №1
Модуль № 4 і № 5
Педагагічныяработнікі
 
Навучэнцы
 
Законныя прадстаўнікі
 
Выхаванне
 
Факультатывы
 
Аб’яднанні па
інтарэсах
 
Навучанне
 
1 ступень агульнай сярэдняй адукацыі
1.Вытокі роднай мовы, 1 клас
2. Мая Айчына, 2 клас
 
2 ступень агульнай сярэдняй адукацыі
1.Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі, 7 клас
2.Вакальны ансамбль
(фальклорны), 5-6 класы
3.Кулінарыя беларускай нацыянальнай кухні, 8 клас
 
3 ступень агульнай сярэдняй адукацыі
1.Складаны сказ без складанасцей, 9 клас
(беларуская мова)
2. Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі Беларусі, 9-11 класы
 
Аб’яднанне па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога накірунку “Адраджэнне”
 
“Батлейка”, 1-4 кл.
Дзіцячы тэатр
“Сузор’е”, 5-9 кл.
 
Ініцыятыва
 
Ініцыятыва
 
Ініцыятыва
Модуль №3
Сістэма метадычнай работы
Задача:
стварыць сістэму метадычнай работы (арганізаваць метадычнае суправаджэнне), якая забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адукацыі, стварае умовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнамуасобаснаму і прафесійнаму развіццю
 
Этнакультурныя тэхналогіі
 
Тэхналогія
навучання фальклорнай творчасці
 
Тэхналогія
навучання танцавальнай культуры
 
Тэхналогія
навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
 
Тэхналогія
вывучання нацыянальнай кухні
 
Тэхналогія
навучання праектна-даследчай дзейнасці
 
 
Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці
      Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі эфектыўнасці вынікаў інавацыйнай дзейнасці распрацаваны на падставе тэорыі  этнакультурнай адукацыі А.Б. Афанасьевай, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта кафедры мастацкай адукацыі дзіцяці Інстытута дзяцінства Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І.Герцэна
 
Крытэрыі
Паказчыкі
Інструментарый
І ступень агульнай сярэдняй адукацыі
Кагнітыўна-пазнавальны (ведавы) крытэрый
Веды  пра этнакультуру беларусаў
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў
Ступень адэкватнасці (правільнасць) і паўната аб’ёму ведаў
Эмацыянальна-матывацыйны крытэрый
Эмацыянальны водгук, цікавасць да з’явы этнакультуры
Колькасныя паказчыкі (удзел у мерапрыемствах)
Фіксацыя водгуку па знаку (падабаецца, не падабаецца) і асмысленні (чаму?), цікавасці (пасіўная, эпізадычная, пастаянная, актыўная); матывацыі(няўстойлівая,спантанная, устойлівая)
Аксіялагічны (каштоўнасна-арыентаваны) крытэрый
Разуменне каштоўнасцей этнакультуры
Анкетаванне, маніторынг
 
Прызнанне каштоўнасці відаў, элементаў, маральных, ідэйна-сэнсавых асноў этнакультуры
творчыя работы этнаграфічнага
Дзейнасны крытэрый
Дзейнасны вопыт культуралагічнай адпаведнасці паводзін, захаванне
норм этнаэтыкету, талерантная пазіцыя ва ўзаемаадносінах
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы
Наяўнасць вопыту, ступень яго развіцця ў побыце, на святах, у абрадах, ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, з людзьмі старэйшага і малодшага ўзросту
Творчы
Вопыт творчасці ў этнакультурнай традыцыі ў сучасных формах, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі іншых этнасаў
Колькасныя паказчыкі (удзел у творчых аб’яднаннях), творчыя работы
Стварэнне варыянтаў тэкстаў, напеваў, элементаў харэаграфіі,  дзеянні на аснове ведаў і валоданне традыцыйнымі формамі; творчая камунікацыя
 
ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі
Кагнітыўна-пазнавальны (ведавы) крытэрый
Сістэма ведаў пра этнакультуру, яе марфалогію, функцыі
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў
Ступень адэкватнасці (правільнасць) і паўната аб’ёму ведаў
 
Эмацыянальна-матывацыйны
Эмацыянальны водгук, цікавасць да з’явы этнакультуры, неабходнасць больш даведацца і засвоіць вобразы ў працэсе адукацыі і самаадукацыі
Колькасныя паказчыкі (удзел у мерапрыемствах)
Фіксацыя водгуку па асэнсаванні, цікавасці(пасіўная, эпізадычная, пастаянная, актыўная); матывацыі(няўстойлівая, спантанная, устойлівая)
 
Аксіялагічны (каштоўнасна-арыентаваны)
Разуменне каштоўнасцей этнакультуры, адносіны і ўсведамленне яе каштоўнасцей і пераемнасці ў развіцці культуры
Анкетаванне, маніторынг
 
Прызнанне каштоўнасці відаў, элементаў, маральных, ідэйна-сэнсавых асноў этнакультуры, здольнасць абнавіць свае адносіны і разуменне этнакультурных каштоўнасцей
творчыя работы?????
Дзейнасны крытэрый
Дзейнасны вопыт культуралагічнай адпаведнасці паводзін, свядомае выкарыстанне норм этнаэтыкету, аб'ектыўная і талерантная пазіцыя ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі і людзьмі старэйшага ўзросту
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы
Наяўнасць вопыту, ступень яго развіцця ў побыце, на святах, у абрадах, ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, з людзьмі старэйшага і малодшага ўзросту
 
Творчы
Вопыт творчасці ў этнакультурнай традыцыі ў сучасных формах, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі іншых этнасаў
Колькасныя паказчыкі (удзел у творчых аб’яднаннях), творчыя работы
Стварэнне варыянтаў тэкстаў, напеваў, харэаграфічнага руху, драматургічныя павароты, дзеянні на аснове ведаў і валоданнетрадыцыйнымі формамі; творчая камунікацыя
 
ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі
Кагнітыўна-пазнавальны (ведавы)
Сістэма ведаў пра этнакультуру розных відаў і рэгіёнаў, яе марфалогію, функцыі і сувязі
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў
Ступень адэкватнасці (правільнасць) і паўната аб’ёму ведаў
Эмацыянальна-матывацыйны
Эмацыянальны водгук, цікавасць да з’явы этнакультуры, неабходнасць больш даведацца і засвоіць вобразы ў працэсе адукацыі і самаадукацыі
Колькасныя паказчыкі (удзел у мерапрыемствах)
Фіксацыя водгуку па  асэнсаванні (чаму?), цікавасці (пасіўная, эпізадычная, пастаянная,актыўная); матывацыі(няўстойлівая, спантанная, устойлівая)
Аксіялагічны
(каштоўнасна-арыентаваны)
Разуменне каштоўнасцей этнакультуры, усведамленне яе прыроды і пераемнасць ў развіцці культуры
Анкетаванне, маніторынг
 
Прызнанне каштоўнасцей відаў, элементаў, ідэйна-сэнсавых асноў этнакультуры, здольнасць абнавіць свае адносіны і разуменне этнакультурных каштоўнасцей
творчыя работы
Дзейнасны крытэрый
Дзейнасны вопыт культуралагічнай адпаведнасці паводзін, захаванне
норм этнаэтыкету, аб'ектыўная і талерантная пазіцыя ва ўзаемаадносінах
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы
Наяўнасць вопыту, ступень яго развіцця ў побыце, на святах, у абрадах,ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, з людзьмі старэйшага і малодшага ўзросту, у міжкультурным узаемадзеянні
 
Творчы
Вопыт творчасці ў этнакультурнай традыцыі, у рэгіянальнай спецыфіцы, у сучасных формах, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі іншых этнасаў
Колькасныя паказчыкі (удзел у творчых аб’яднаннях), творчыя работы
Стварэнне варыянтаў тэкстаў, напеваў, харэаграфічнага руху, драматургічныя  павароты, дзеянні на аснове ведаў і валоданне традыцыйнымі формамі; творчая камунікацыя
 
Уключэнне педагогаў у даследчую дзейнасць у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта
Міні-даследаванне педагогаў
 
Кантэнт-аналіз
Авалоданне педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі
Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій
Колькасць педагогаў, якія валодаюць тэхналогіямі
 
Кантэнт-аналіз
Устойлівая матывацыя выкарыстання этнакультурных тэхналогій
Узровень матывацыі
Анкетаванне
Якасць кіравання інавацыйным працэсам                                                                                 
Наяўнасць сістэмы стымулявання педагагічных работнікаў
Маніторынг, аналіз і кантроль якасці інавацыйнай дзейнасці
Рацыянальнае планаванне інавацыйнай дзейнасці
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы
 
Узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці
Усталяванне партнёрскіх сувязей
Усведамленне новай ролі ў адукацыйным працэсе. Задавальненне запытаў бацькоў на адукацыйныя паслугі
Спрыяльны псіхалагічны клімат
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы
 
Задаволенасць вынікамі інавацыйнай дзейнасці           
Ступень задаволенасці ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу школы інавацыйнай дзейнасцю
Анкеты
Матывацыя педагогаў да трансляцыі інавацыйнага прафесійнага вопыту
Колькасць публікацый, семінараў
 
Метад экспертных ацэнак
Стварэнне інфармацыйнай прасторы па выніках вопыту
Колькасць аўтарскіх метадычных прадуктаў
Метад экспертных ацэнак
Узровень сфарміраванасці асобы вучня як носьбіта этнакультурных каштоўнасцей          
Узровень авалодання моўнай, маўленчай, інфармацыйнай, культурнай кампетэнцыямі
 
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы
 
Арганізацыя факультатыўных заняткаў і іх рэалізацыя
Колькасная наяўнасць праграмм, якія рэалізуюцца ва ўстанове адукацыі (колькасць і % ахопу вучняў факультатыўнымі заняткамі і заняткамі па інтарэсах)
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы
 
Далучэнне да этнакультурнай прасторы
Колькасць мерапрыемстваў і колькасць наведвальнікаў музеяў, выстаў, экскурсій, сустрэч  і г.д.
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы
 
 
Чакаемыя вынікі
       Сфарміраванасць у суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай кампетэнтнасці, якая выяўляецца ў гатоўнасці да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэннезахавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.
       Сфарміраванасць у педагогаў кіраўніцкай кампетэнцыі на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту, якая забяспечвае ажыццяўленне самаадукацыі ў галіне этнакультурнай педагогікі; фарміраванне, апісанне і прадстаўленне інавацыйнага педагагічнага вопыту; праяўленне ініцыятывы ў стварэнні і замацаванні традыцый установы адукацыі па ўкараненні этнакультурных тэхналогій у адукацыйны працэс; гатоўнасць да распрацоўкі планава-стратэгічных дакументаў, якія прызнаюць этнакультуру як сацыягуманітарную каштоўнасць, а этнапедагогіку як эфектыўны сродак узбагачэння зместу навучання і выхавання.
     Арганізацыя на базе ўстановы адукацыі факультатыўных заняткаў “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі”, “Вакальны ансамбль”(беларускі фальклор), “Кулінарыя беларускай нацыянальнай кухні”, “Асновы этнаграфіі Беларусі”, работа аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і  тэатральнай дзейнасці прыпадрымцы ініцыятывы вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў будуць садзейнічаюць фарміраванню і развіццю вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.
Кадравае  і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне
         Да рэалізацыі   інавацыйнага праекту ва ўстанове будуць прыцягнуты наступныя кадры: дырэктар школы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнік рускай мовы і літаратуры другойкваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнік гісторыі першай кваліфікацыйнай  катэгорыі, настаўнік геаграфіі вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыі, настаўнік абслугоўваючай працы першай кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнік тэхнічнай працы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя першай кваліфікацыйнай катэгорыі, педагог-арганізатар, педагог- псіхолаг.
       Ва ўстанове маецца 14 вучэбных кабінетаў, кабінет абслугоўваючай працы, майстэрня тэхнічнай працы, актавая зала, спартыўная зала, бібліятэка, гісторыка-краязнаўчы музей. Маецца 16 стацыянарных камп’ютараў, 3 ноўтбука, мультымедыйны праектар, інтэрактыўная дошка з праектарам, 2 МФУ, ламінатар, акустычная музычная апаратура.
Фінансава-эканамічнае абгрунтаванне інавацыйнага праекта
Установа адукацыі мае добрую матэрыяльную базу. Фінансавую дапамогу па рэалізацыі праекта акажуць па папярэдняй дамоўленасці папячыцельскі савет установы адукацыі  і  прадпрыемства РУП “Беларусьнафта-Мінаблнафтапрадукт”.
 
Літаратура
  1. Афанасьева, А.Б. Этнокультурное образование: сущность, структура содержания, проблемы совершенствования. А.Б. Афанасьева // Проблемы педагогики и психологии, - 2009 № 3, с. 189-195.
  2. Информационный портал Республики Беларусь «NAVINY»
  3. Интернет-версии бюллетеней Национального статистического комитета Беларуси
(belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf).
  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011г. №243-3, Нацыянальны рэестр нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011г., №13, 2/1795; 2011г., №140, 2/1877. Змяненні і дапаўненні: Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014г. №126-3, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17.01.2014г., 2/2124.
  2. Кухаронак, Т.І. Традыцыйная культура беларусаў у сучасным выхаванні школьнікаў / Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці. Матэрыялы навук.-практ. канф.  (1–3 чэрвеня 2001 г.) / Т.І Кухаронак. ― Мазыр, 2001. ― С. 99–103.
  3.  Мечковская, Н.Б.Почему в постсоветской Беларуси все меньше говорят на белорусском языке? / Н.Б. Мечковская //Неприкосновенный запас. - 2011, 6(80). Республика Беларусь – Европейский союз: проблемы и перспективы партнерства / А. А. Коваленя [и др] под ред. Л. Ф. Евменова. – Минск : Беларус. навука. 2013. – 527 с.
  4. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. - Мн., 2001.
  5. Солодухина, Т. К.Этнокультурное образование русских школьников в полиэтническом регионе/ Т. К. Солодухина. - М., 2005.
  6. Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018 – 2040», Национальная академия наук Беларуси. – Мн, 2017.
  7. Сучкоў, І. І. Фальклорны тэатр і выхаванне асобы / І. І. Сучкоў. – Мінск: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2001.
  8. Ушинский, К. Д. Педагогические сочинения / К. Д. Ушинский. ― М.; Л., 1948.
  9. Фёдарава, С. М. Системный подход к этнокультурологической подготовке будущих педагогов / С. М. Фёдарава. – Йошкар-Ола: ГОУ ВПО «Марийский государственный университет», 2008. – 436с.
                                                                        ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                                             Дырэктар дзяржаўнай установы
                                                             адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя
                                                             школа Лагойскага раёна”
                                                             ________________У.А. Паплёўка
                                                             “____”_________________2018 г.
 
Праграма інавацыйнай дзейнасці
“Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя” будзе ажыццяўляцца са жніўня 2018 года па май 2022 года
 
Змест і формы работы
Тэрміны выканання
I этап – падрыхтоўчы (сакавік 2018 г.-
верасень 2018 г.)
Задачы Iэтапу:
  1. Правесці дыягностыку матывацыі і падрыхтаванасці педагогаў да інавацыйнай дзейнасці.
  2. Правесці аналіз інфармацыйных, арганізацыйных і навукова-метадычных рэсурсаў   і забяспечыць падрыхтоўку дакументаў, якія рэгламентуюць кіраванне працэсам інавацыйнай дзейнасці,
забеспячэнню ўкаранення інавацыйнага праекта.
  1. Забяспечыць  стартавы маніторынг  адукацыйнага працэсу згодна з крытэрыямі і паказчыкамі эфектыўнасці рэалізацыі інавацыйнага праекта
Вывучэнне навукова-метадычнай літаратуры
Сакавік 2018 г.-
верасень 2018 г.
Стварэнне неабходнай нарматыўнай прававой базы
Вызначыць мэты і задачы дзейнасці, чакаемыя вынікі рэалізацыі інавацыйнага праекта
Вывучыць інфармацыйныя, арганізацыйныя і навукова-метадычныя рэсурсы ўстановы па забеспячэнніпрацэсу ўкаранення інавацыйнага праекта
Правядзенне тлумачальнай работы, аналіз ступені гатоўнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі па арганізацыі работы над інавацыйным праектам
Фарміраванне мэтавых творчых груп па рэалізацыі інавацыйнага праекта
Падрыхтоўка і афармленне дакументаў па рэалізацыі інавацыйнага праекта
II этап –праектна-дыягнастычны
(кастрычнік 2018 г.–  снежань 2018 г.)
Задачы II    этапу:
  1. Вызначыць магчымыя рэсурсы  ўкаранення этнакультурных тэхналогій у дзяржаўнай установе адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна”.
  2. Забяспечыць пастаянны маніторынг якасці рэалізацыі інавацыйнага праекта
Упраўленчае забеспячэнне арганізацыі дзейнасці ўстановы ў рэжыме інавацыйнага праекта: загад па ўстанове адукацыі, вызначэнне ўдзельнікаў і зацвярджэнне іх функцыянальных абавязкаў, вызначэнне форм справаздачнасці
Кастрычнік 2018 –  снежань 2018
Фарміраванне лакальных нарматыўных дакументаў для эфектыўнай рэалізацыі інавацыйнага праекта (загад па ўстанове адукацыі, вызначэнне ўдзельнікаў і зацвярджэнне іх функцыянальных абавязкаў)
Вызначэнне задач дзейнасці, чакаемы вынік кожным удзельнікам інавацыйнага праекта
Вызначэнне асноўных накірункаў даследаванняў, форм маніторынгу, справаздачнасці, аналізу і афармлення атрыманых вынікаў, форм карэкцыі, магчымай рызыкі і шляхі іх пераадолення
Планаванне работы па забеспячэнню псіхолага-педагагічных умоў для арганізацыі інавацыйнай дзейнасці
Вызначэнне  агульных патрабаванняў па распрацоўцы індывідуальных адукацыйных планаў
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўмовах функцыянавання і развіцця інавацыйнага праекта
Арганізацыя інфармацыйнай кампаніі з прыцягненнем і выкарыстаннем СМІ
Дыягнастычная складаючаяэтапу:
Вывучэнне гатоўнасці і матывацыі да інавацыйнай дзейнасці, узроўню прафесіяналізму і кампетэнцыі педагогаў
Вывучэнне гатоўнасці метадычнай і псіхалагічнай службы установы адукацыі да арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці
III этап -  практычны (студзень 2019 г. – студзень 2022 г.)
  1.  Апрабаваць у дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна” механізм  інавацыйнай мадэлі арганізацыі дзейнасці па ўкараненні этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя праз арганізацыю адукацыйнага працэсу і пазакласнай дзейнасці
  2. Забяспечыць узаемадзеянне з сацыяльнымі партнёрамі па рэалізацыі інавацыйнага праекта
  3. Ажыццяўляць пастаянны маніторынг якасці работы па рэалізацыі інавацыйнага праекта яго ўдзельнікамі
 Работы па выкананніўсіх планаў інавацыйнай дзейнасці, узгадненне каляндарных планаў рэалізацыі праекта
Студзень 2019 г. – студзень 2022 г.
Арганізацыя метадычнага суправаджэння, накіраванага на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў, іх гатоўнасці да арганізацыі і дзейнасці ў рамках інавацыйнага праекта
Распрацоўка, зацвярджэнне і апрабацыя аўтарскіх праграм па арганізацыі факультатыўных заняткаў і аб’яднанняў па інтарэсах
Правядзенне псіхолага-педагагічных кансіліумаў, кансультацый, сістэматычнай вучобы (семінары, практыкумы, майстар-класы), карэкцыйна-інструктыўных нарад
Пашырэнне сеткі сацыяльнага партнёрства з грамадскімі арганізацыямі, усімі зацікаўленымі структурамі
Пашырэнне педагагічнага партнёрства ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта з іншымі ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь
Нарошчванне комплексу рэсурсаў па рэалізацыі праекта
Падрыхтоўка і аналіз прамежкавых справаздач
Дыягнастычная складаючая этапу:
Дыягностыка запатрабаванняў педагогаў, якія ўзнікаюць у працэсе інавацыйнай дзейнасці з мэтай унясення карэкцыйных змяненняўу дзейнасці метадычнай  і псіхалагічнай службы ўстановы адукацыі ў працэсе суправаджэння інавацыйнай дзейнасці
 
IV этап – падагульняючы (люты 2022 г. – май 2022 г.)
Задачы IVэтапу:
Абагульніць вопыт работы па рэалізацыі інавацыйнага праекта і падрыхтаваць метадычныя матэрыялы датыражаванняі распаўсюджання ў дзейнасць іншых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўкараненню этнакультурных тэхналогій  для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя
Выніковы маніторынг адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з крытэрыямі і паказчыкамі эфектыўнасці рэалізацыі інавацыйнага праекта
Люты 2022 –
май 2022 г.
Складанне справаздач усімі ўдзельнікамі інавацыйнага праекта
Складанне выніковай справаздачы па рэалізацыі інавацыйнага працэсу
Правядзенне абагульняючых семінараў, майстар-класаў, практычных заняткаў, трэнінгаў, кансультацый, канферэнцый з прэзентацыяй  па распаўсюджанніэфектыўнага вопыту інавацыйнай дзейнасці
Выяўленне накірункаў і шляхоў далейшай інавацыйнай дзейнасці
Дыягнастычная складаючая этапу:
Выніковы кантроль:
  • маніторынгасобаснагаразвіцця ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу
  • змяненне характарузапатрабаванняў вучняў
Абагульненне і публікацыя матэрыялаў з вопыту работы
Укараненне вопыту ў практыку работы калектывуўстановы адукацыі, іншых устаноў адукацыі
Ацэнка вынікаў інавацыйнай дзейнасці экспертным саветам ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
 
[1]Республика Беларусь – Европейский союз: проблемы и перспективы партнерства / А. А. Коваленя [и др] под ред. Л. Ф. Евменова. – Минск : Беларус. навука. 2013. –  527 с.
[2]Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018 – 2040», Национальная академия наук Беларуси. – Мн, 2017.
[3]Республика Беларусь – Европейский союз: проблемы и перспективы партнерства / А. А. Коваленя [и др] под ред. Л. Ф. Евменова. – Минск : Беларус. навука. 2013. –  527 с.
[4] Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011г. №243-3, Нацыянальны рэестр нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011г., №13, 2/1795; 2011г., №140, 2/1877. Змяненні і дапаўненні: Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014г. №126-3, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17.01.2014г., 2/2124.
[5]Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011г. №243-3, Нацыянальны рэестр нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011г., №13, 2/1795; 2011г., №140, 2/1877. Змяненні і дапаўненні: Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014г. №126-3, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17.01.2014г., 2/2124.
[6] Интернет-версии бюллетеней Национального статистического комитета Беларуси
(belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf).
[7]Интернет-версии бюллетеней Национального статистического комитета Беларуси
(belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-0.pdf.).
[8] Мечковская, Н.Б.Почему в постсоветской Беларуси все меньше говорят на белорусском языке? / Н.Б. Мечковская //Неприкосновенный запас. - 2011, 6(80).
[9]Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018 – 2040», Национальная академия наук Беларуси. – Мн, 2017.
  1. Солодухина, Т. К.Этнокультурное образование русских школьников в полиэтническом
Регионе/ Т. К Солодухина.- М., 2005.
[11]Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. - Мн., 2001.
[12]Кухаронак, Т.І. Традыцыйная культура беларусаў у сучасным выхаванні школьнікаў / Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці. Матэрыялы навук.-практ. канф.  (1–3 чэрвеня 2001 г.) / Т.І Кухаронак. ― Мазыр, 2001. ― С. 99–103.
[13]Ушинский, К. Д. Педагогические сочинения / К. Д. Ушинский. ― М.; Л., 1948.
[14]Сучкоў, І. І. Фальклорны тэатр і выхаванне асобы / І. І. Сучкоў. – Мінск: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2001.
[15]Сучкоў, І. І. Фальклорны тэатр і выхаванне асобы / І. І. Сучкоў. – Мінск: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2001.
[16]Сучкоў, І. І. Фальклорны тэатр і выхаванне асобы / І. І. Сучкоў.– Мінск: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2001.
[17]Фёдарава, С. М. Системный подход к этнокультурологической подготовке будущих педагогов / С. М. Фёдарава. – Йошкар-Ола: ГОУ ВПО «Марийский государственный университет», 2008. – 436с.
[18]Информационный портал Республики Беларусь «NAVINY»
[19]Афанасьева, А.Б. Этнокультурное образование: сущность, структура содержания, проблемы совершенствования. А.Б. Афанасьева // Проблемы педагогики и психологии, - 2009 № 3, с. 189-195.

21.03.2022 20:28 - 09.08.2023 23:14

згарнуць

Прэзентацыя праекта

З гісторыі беларускай кнігі

“Тэхналогія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як сродак павышэння актыўнасці суб’ектаў у адукацыйным асяроддзі нашай школы”

Планы-канспекты ўрокаў

Квэсты

Даследчая дзейнасць

Класныя, інфармацыйныя гадзіны

Факультатыўныя заняткі

Пазакласныя мерапрыемствы

Майстар-класы

Школьная газета "Скарбніца"