АДНО АКНО

Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

Пры звароце грамадзяніну неабходна прадставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры, запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Рэжым работы:

8.00 - 17.00,

субота 8.00- 15.00,

нядзеля- выхадны

 

Прыём грамадзян з заявамі, па якіх патрабуецца выдача даведак, праводзіцца штодзень

з 8.00 да 17.00,

у суботу з 9.00 да 15.00

акрамя  нядзелі.

Адказны за арганізацыю работы з грамадзянамі па пытаннях выдачы даведак дырэктар-Паплёўка Уладзімір Антонавіч, тэлефон +375 1774 24 5 21 .

     У выпадку часовай адсутнасці Паплёўкі У.А., адказны за арганізацыю выдачы даведак-   Бараноўская Ганна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара ўстановы адукацыі, каб. 39, другі паверх.

Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца сакратаром установы адукацыі Рудак Жанай Яўгеньеўнай (кабінет 35):
- па тэл.+375 1774 24 5 21
- па электроннай пошце: gostilovichi@logoysk-edu.gov.by

Для таго, каб скарыстацца магчымасцю запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова ўказаць наступныя звесткі:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- адрас
- тэлефон
- адрас электроннай пошты
- кароткі змест заявы
- куды раней звярталіся па гэтым пытанні
- ці ёсць перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананы

Просім звярнуць увагу на паўнату прадстаўленых звестак, неабходных для падрыхтоўкі да прыёму.

Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў аб злачынстве, разгляду не падлягаюць.

Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна пакінуць у кабінеце № 35 у сакратара Рудак Жаны  Яўгеньеўны.

У адпаведнасці з дапаўненнямі (змяненнямі) у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022) устанаўліваецца падача ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе  https://обращения.бел.

 

30.12.2021 17:31 - 23.08.2023 19:56