Акцыя "Дом без насілля"

08.04.2022

З 4 па 8 красавіка 2022 года у школе прайшла акцыя “Дом без насілля” з мэтай прафілактыкі бытавога насілля і сямейнага недабрабыту:

Акцыя стартавала з размяшчэння інфармацыі па прафілактыцы сямейнага насілля на стэндах і ў фае школы.

Класныя кіраўнікі I-XI класаў правялі хвілінкі бяспекі “Дапамога ў крызісных сітуацыях”;

Спецыялістамі СППС была арганізавана работа “Пошты даверу”;

У рамках акцыі прайшла выстава дзіцячых малюнкаў навучэнцаў малодшых класаў “Мой дом-мая крэпасць” з мэтай паглыблення ўяўленняў дзяцей аб каштоўнасці сям'і.

Педагогам сацыяльным Швабовіч Я.М. была арганізавана акцыя “Няма жорсткасці і насілля ў свеце дзяцінства”.

Штогод у шматлікіх краінах свету красавік аб'яўляецца месяцам па прадухіленні насілля над дзецьмі. Пачатак гэтай традыцыі паклала гісторыя, якая адбылася вясной 1989 года ў ЗША, калі чатырохгадовае дзіця загінула ад жорсткага абыходжання ў сям'і. Бабуля хлопчыка, Боні падчас пахавання ўнука прывязала сінюю стужку да антэны свайго фургона, тым самым жадаючы прыцягнуць увагу людзей.

Сіні колер сімвалізуе сінякі на целе дзяцей, якія падвергліся насіллю, служыць нагадваем аб тым, што неабходна абараняць іх ад жорсткага абыходжання. Нашэнне такой стужкі - свайго роду асабістае абавязацельства ніколі не здзяйсняць актаў насілля супраць дзяцей, не мірыцца з гэтым, не маўчаць, не шукаць апраўданняў для тых, хто яго выяўляе.

Вучні 6 класса пад кіраўніцтвам  педагога сацыяльнага Швабовіч Я.М. для вучняў школы правялі інфасесію “Стоп – насілле!”. Рабяты расказвалі вучням як спыніць насілле. У першую чаргу пачаць з сябе! Адносіны ў сем'ях будаваць на ўзаемнай павазе. Праводзіць ўсё разам як мага больш часу, дзяліцца сваімі пачуццямі і перажываннямі. І тады дом будзе домам без насілля!”

Педагог-псіхолаг Макарэвіч А.А. для вучняў 5-8 классаў правяла псіхалагічны занятак “Безканфліктныя адносіны”:

З дзецьмі разглядаліся формы насілля, дзе могуць сустракацца праявы насілля, якія наступствы цягнуць за сабой неабдуманыя ўчынкі ў адносінах да іншых дзяцей і людзей. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што насілле ў любой форме непрымальна – і дзецям, і дарослым трэба паважліва ставіцца адно да аднаго.

Для вучняў 9-11 класаў была арганізавана сустрэча з Ярмак І.А., псіхолагам  УАЗ “Лагойская ЦРБ”, якая правяла з падлеткамі практычны занятак “Бяспечнае спатканне”. На занятку панавала спрыяльная атмасфера, якая дазволіла падлеткам актыўна, без сарамлівасці абмяркоўваць магчымасць адносін паміж аднагодкамі без ужывання гвалту;

Спецыялістамі СППС былі распрацаваны памяткі для бацькоў “Падорым шчаслівае дзяцінства разам”, якія былі распаўсюдзаны сярод бацькоў.

11.04.2022 11:06 - 11.04.2022 11:06