Аздараўленчы лагер "Цвецік-сяміцвецік"

План

работы летняга аздараўленчага лагера

з дзённым прабываннем

“Цвецік-сяміцвецік

з 01.06. 2023 па 21.06.2023

 

Профіль лагера:

Духоўна-маральнае, спартыўна-аздараўленчае, патрыятычнае выхаванне.

Мэта: фарміраванне і развіццё асобы вучня праз распаўсюджванне і папулярызацыю беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы з дапамогай этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

- фарміраванне рознабакова развітай, творчай асобы, каштоўных і паважлівых адносін да нацыянальнай спадчыны, традыцый і культуры свайго народа;

- развіццё ўмення супрацоўнічаць, удасканальваць інтэлектуальныя ўменні і навыкі;

- выхаванне і ўмацаванне здароўя дзіцяці.

 

Задачы:

-узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі праз этнакультурныя традыцыі для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбіта нацыянальна-духоўных каштоўнасцей;

- спрыяць арганізацыі актыўнага адпачынаку і аздараўлення дзяцей;

- правесці работу па вывучэнні матэрыялаў аб родным краі, дзяржаве;

-садзейнічаць выхаванню ў дзяцей любові да малой Радзімы, пачуццё гонару за свой народ;

- садзейнічацьпавышэнню ўзроўня ведаў вучняў аб сваім здароўі, значэнні чаргавання працы і адпачынку, значэнні заняткаў спортам для ўмацавання здароўя чалавека;

- садзейнічаць удасканальванню ведаў правілаў паводзін у прыродзе, значэнні яедля чалавека, уплыву дзейнасці людзей на прыроду;

- спрыяць фарміраванню бяспечных паводзін уэкстрэмальных сітуацыях, правілаў  паводзін у небяспечных выпадках.

Асноўныя накірункі дзейнасці лагера:

-вучэбна-пазнаваўчы;

-грамадска-карысны, працоўны;

-спартыўна-аздараўленчы;

-прыродаахоўны.

 

Дата

Мерапрыемствы

Адказныя

01 чэрвеня

чацвер

 

1 дзень

Адкрыцце аздараўленчай пляцоўкі

“Прывітанне, лета!”

1.Круглы стол”Навучанне правілам бяспечных паводзін на аздараўленчай пляцоўцы, супрацьпажарны інструктаж, знаёмства з планам эвакуацыі.

2.Віктарына эрудытаў па правілах дарожнага руху.

3.Калектыўна –творчая справа “Наш атрадны дом”(афармленне атрадных вугалкоў)

4.Гульнявая праграма да Дня аховы дзяцей

“Вось яно якое, наша лета!”

5.Конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай заўсёды будзе сонца!”

Давідовіч М. М.

 

02 чэрвеня

пятніца

2 дзень

Міні-праект “Бяспечныя паводзіны”

1.Вусны часопіс “Беражыся бяды, калі ты ў вады”

2. Практычны занятак. Першая дапамога пры сонечным удары, сонечных апёках.

3.Тэатрализаванае прадстаўленне  "Усмешак дзіцячых несгасальны свет"

4.Спартыўна-гульнявая праграма “У здаровым целе-здаровы дух”

Акуловіч Т.І.

Навіцкая Д.С.

03 чэрвеня

субота

3 дзень

Міні-праект “Прырода роднага краю”

1.Гульня-віктарына “Ведай і любі свой край”

2.Занятак бяспекі “Насякомыя вакол нас”

Прагулка ў лес з мэтай збору прыроднага матэрыялу.

3.Творчая майстэрня. Конкурс на лепшую падзелку з прыроднага матэрыялу

4.Спартыўна-гульнявая праграма “Спартыўны я – спартыўная краіна”

Сінюковіч С.Г.

05 чэрвеня

панядзелак

4 дзень

Міні-праект “Беларускія народныя  казкі”

1.Віктарына па беларускіх народных казках “Там, на няведамых сцяжынках”

2.Творчая майстэрня па падрыхтоўцы касцюмаў да казак.

3.Інсцэніроўка казак “Рэпка”, “Калабок”

4.Спартландыя “Сцяжынкамі казак”

Давідовіч М. М.

Макарэвіч А. А.

 

 

 

06 чэрвеня

аўторак

5 дзень

Міні-праект “Беларускія гульні”

1.Псіхалагічныя гульні “Ты, ды я, ды мы з табой”

2.Гульнявы прававы практыкум “Як пазбегнуць небяспекі?”

3.Квэст “Хто на зямлі жыве, што на зямлі расце”

4.Спартыўнае свята”Беларускія народныя гульні”

Чэрнік В. В.

Навіцкая Д.С.

07 чэрвеня

серада

6 дзень

Міні-праект Мы выбіраем здароўе

1.Інтэлектуальная гульня “Мы выбіраем здароўе”

2.Гульня-разважанне “Шкодныя звычкі”

3.Акцыя ”Курэнню скажам: “Не!”

4.Спартландыя “Усе на старт!”

Давідовіч М. М.

 

08 чэрвеня

чацвер

7 дзень

Міні-праект “Кнігі на роднай мове”

1.Гульня-віктарына “Па старонках любімых кніг”

2.Віктарына “ Мае бяспечныя канікулы”

3.Наведванне вясковай бібліятэкі

4..Выраб калажа Казачны герой”

5.Спартыўная гульня “Я здароўе  зберагу,  сам сабе дапамагу”

Чэрнік В. В.

Сінюковіч С.Г.

09 чэрвеня

пятніца

8 дзень

Міні-праект “ Традыцыі беларускага народу”

1.Далучаемся да народных традыцый “Гісторыі летніх народных свят”

2.Экскурсія ў школьны музей “Вытокі”

3. Віртуальнае падарожжа па кніжным навінкам “Сонечныя сустрэчы з кнігай “

4.Практычны занятак”З гісторыі беларускага арнаменту”

4.Спартыўная гадзіна “Летнія забавы”

Давідовіч М. М.

Макарэвіч А.А.

10 чэрвеня

субота

9 дзень

Міні-праект “Беларускае кіно

1.    Гутарка “З гісторыі беларускага кіно”

2.Прагляд кінафільма “Дзяўчынка шукае бацьку”

4.Спартландыя “Мы спрытныя, лоўкія, смелыя”

Давідовіч М. М.

 

12 чэрвеня

панядзелак

10 дзень

Міні-праект “Дарогаю добрыні”

1.Гульнявая праграма ”Падарожжа ў Краіну Дабрыні”

2.Аперацыя “Помнік” (Добраўпарадкаванне тэрыторыі каля помніка аг. Гасцілавічы)

3.Хвілінка ўмелых рук. Выраб падарунка для малодшых дзяцей”

4.Інтэлектуальна-спартыўная гульня”У здаровым целе-здаровы дух”

Навіцкая Д.С.Макарэвіч А.А.

13 чэрвеня

аўторак

11 дзень

Міні-праект “Беларуская музыка,паэзія”

1.Музыкальная віктарына”Угадай мелодыю”

2.Прагляд прэзентацыі “З гісторыі беларускіх музычных інструментаў”

3.Квэст –гульня “Летні экспрэс”

4. Спартландыя “Мой вясёлы звонкі мяч”

Чэрнік В. В.

Макарэвіч А.А.

14 чэрвеня

серада

12 дзень

Міні-праект “Прырода роднага краю

1.Гульня-віктарына “Экалагічны рамонак”

2.Віртуальная экскурсія”Духоўныя сімвалы г. Лагойска”

3.Экскурсія па аг. Гасцілавічы

4.Рухомыя гульні на свежым паветры

Акуловіч Т.І.

15 чэрвеня

чацвер

13 дзень

Міні-праект Чырвоная кніга

 Рэспублікі Беларусь

1. Гутарка “З гісторыі ўзнікнення Чырвонай кнігі РБ”

2.Конкурс знаўцаў “Па старонках Чырвонай кнігі”

3.Выраб калажу “Мая Чырвоная кніга”

4.Спартыўнае свята “Я, ты, ён, яна-мы спартыўная сям’я”

Сінюковіч С.Г.

16 чэрвеня

пятніца

14 дзень

Міні-праект Я умею, я магу

1.Конкурс талентаў “Я умею, я магу”

2.Гульня “Умею сам, магу навучыць цябе”

3. Творчая майстэрня”Другое жыццё для другаснай сыравіны”

4.Дыскатэка “Усе зоркі ў нас”

Акуловіч Т.І.

Макарэвіч А.А.

17 чэрвеня

субота

15 дзень

Міні-праект “Беларускі фальклор (прымаўкі, прыказкі, загадкі)

1.Падарожжа ў Краіну Фальклорыі.

2.Гульня “Беларуская скарбонка”

3.Віктарына “У свеце загадак”

4.Спартыўная гульня “Малыя Алімпійскія гульні”

Чэрнік В. В.

 

19 чэрвеня

панядзелак

16 дзень

Міні-праект” Родная мова”

1.Турнір знаўцаў роднай мовы

2.Літаратурна-музычная кампазіцыя”Звіні, мая светлая родная мова!”

3.Практычны занятак.Чытанне любімых вершаў. Складанне вершаў

4.Спартыўнае свята “ Летнія забавы”

Акуловіч Т.І.

 

20 чэрвеня

аўторак

17 дзень

Міні-праект “Вайна вачыма дзяцей

1.Хвілінка памяці ля помніка салдатам, загінуўшым у гады ВАВ “Мы помнім!”

2.Прагляд прэзентацыі “Вайна вачыма дзяцей”

3.Завочная экскурсія ў Хатынь

4. Гульнявая праграма “ Мірнае лета”

5. Рухомыя гульні на свежым паветры “Гульні маіх продкаў”

Чэрнік В. В.

 

21 чэрвеня

серада

18 дзень

Закрыццё аздараўленчай пляцоўкі

1.Свята “Я ганаруся, што беларус”

2.Спартыўнае свята “Усе гульні ў госці да нас!”

3.Закрыццё аздараўленчай пляцоўкі. Падвядзенне вынікаў. Узнагароджванне атрадаў.

Акуловіч Т.І.

Давідовіч М. М.

07.06.2023 20:25 - 07.06.2023 20:27