Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых

10.04.2024

Сёння рабяты Гасцілавіцкай сярэдняй школы і прыхаджане храма аг. Гасцілавічы Георгія Перамоганосца наведалі Храм -помнік у гонар Усіх Святых г.Мінска. Крыпта, у якой сабраны прах загінуўшых воінаў, бязвінных ахвяр трох масавых войнаў: 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны і зямля з месцаў гібелі воінаў, мірных жыхароў, гарадоў-герояў, усіх краін, якія закранула Вялікая Айчынная вайна, дазваляе не толькі аддаць даніну памяці, але і памаліцца за ўсіх воінаў, бязвінных ахвяраў вайны. Таксама незгладжальнае ўражанне пакінуў і музей, у якім расказваецца пра ўсе войны, якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі або закранулі беларусаў, пачынаючы з бітвы на Нямізе 1067г. Макеты, інтэрактыўныя пано, васковыя фігуры, шматлікія экспанаты- трэба не раз пабываць тут, каб усё агледзець і вывучыць. Пасля крыпты і музея рабяты прайшлі ў велічны храм Усіх Святых, наведалі храмы Багародзіцы і Іаана Прадцечы, пазнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва, асаблівасцямі ўнутранага ўбрання, паставілі свечкі за здароўе, прыклаліся да абразоў. Арганізаваў для дзяцей экскурсію настаяцель храма аг.Гасцілавічы Алег Зімніцкі пры падтрымцы Усіхсвяцкага храма.

26.04.2024 00:44 - 26.04.2024 00:44