Экскурсія ў Пінск

20.04.2024

20 красавіка навучэнцы нашай школы ў суправаджэнні настаўнікаў Зарэмба М.І. і Швабовіч Я.М.пабывалі ў горадзе Пінску сумесна з навучэнцамі СШ √97 г.Мінска. На агляднай экскурсіі яны даведаліся пра гісторыю забудовы Караліна, былога яўрэйскага мястэчка, якое зараз знаходзіцца ў межах горада ў раёне пешаходнай вуліцы Савецкай. Прагуляліся па вуліцах старога горада і даведаліся пра гісторыю аднаго са старэйшых калегіумаў, бліжэй пазнаёміліся з характарам палешукоў.
Убачылі альма-матэр першага прэзідэнта Ізраіля, даведаліся адказ на пытанне, як Пінск стаў горадам двух мораў, пабывалі ў старадаўнім парку, на вайсковых могілках Першай сусветнай вайны, убачылі 450-гадовы дуб, пракаціліся на паромнай пераправе. А яшчэ наведалі парк Скірмунтаў.

 

26.04.2024 00:34 - 26.04.2024 00:34