Сустрэча з курсантам

02.02.2024

Прафарыетацыйная сустрэча вучняў школы з курсантам Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі Аніськовічам Ягорам, нашым выпускніком, сёння адбылася ва ўстанове. Ягор расказаў пра ўмовы паступлення, факультэты, умовы пражывання і студэнцкае жыццё курсантаў. Усе з цікавасцю слухалі былога вучня школы, задавалі пытанні, а пасля зрабілі на памяць агульны здымак.

 

03.02.2024 14:29 - 03.02.2024 14:29