Адпачынак з карысцю

29.07.2022
Самы лепшы адпачынак для кожнага- гэта адпачынак з карысцю!

Менавіта такому адпачынку аддаюць перавагу вучні нашай школы Аніськовіч Ягор і Семяняка Руслан. Яны сталі ўдзельнікамі ваенна-патрыятычнага клуба "Патрыёт" (кіраўнік Андрэй Бялько), які працуе на базе Цэнтра дзіцячай творчасці Лагойскага раёна. Кожны тыдзень рабяты з Юркавіч і Гасцілавіч ездзяць на заняткі ў Лагойск. Кіраўнік клуба пры падтрымцы дырэктара ДУДА "Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна" Валерыя Шостака імкнецца зрабіць заняткі ў клубе карыснымі, пазнаваўчымі, напоўненымі духам патрыятызму і адказнасці. На бягучым тыдні заняткі ў клубе праходзілі надзвычай цікава. Толькі ўчора завяршыліся двудзённыя спаборніцтвы, арганізаваныя клубам не толькі для яго ўдзельнікаў, але і для ўсіх жадаючых. У першы дзень рабяты вызначалі, хто найлепш гуляе ў шашкі, а ўчора спаборніцтвы праходзілі па стральбе, палявой падрыхтоўцы, веданні пагонаў, пераадоленні паласы перашкоджанняў, аказанні першай медыцынскай дапамогі і інш. (ваенізаваная эстафета "Марш-кідок", у якой прынялі ўдзел нават дзяўчаты). Як і ў першы дзень, нашы рабяты ў сваёй узроставай групе паказалі выдатныя вынікі: Семяняка Руслан- 1 месца, Аніськовіч Ягор- 2 месца. Не засталіся пераможцы і ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў і без падарункаў ад кіраўніцтва Цэнтра дзіцячай творчасці. Але самае галоўнае, што атрымалі ўсе ўдзельнікі,- гэта выдатны настрой, імкненне да самаўдасканалення, новыя знаёмствы. На працягу ўсіх спаборніцтваў на пляцоўцы панаваў дух суперажывання за таварышаў, рабяты падтрымлівалі адзін аднаго: і самых маленькіх і зусім дарослых. Такі адпачынак не толькі астаўляе незабыўныя эмоцыі, але і гартуе характар, умацоўвае дух.

 

29.07.2022 09:26 - 29.07.2022 10:42