ШАГ

07.04.2022

7 красавіка ва ўстанове прайшоў  рэспубліканскі праект ШАГ па тэме "Савецкі тыл у гады вайны". Важную ролю ў барацьбе з германскімі захопнікамі адыгрывалі не толькі воінскія злучэнні, але і ўсе працаўнікі тылу. Яны забяспечвалі фронт усім неабходным: узбраеннем, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннем і інш.
Нягледзячы на цяжкасці, савецкія людзі здолелі стварыць магутную эканамічную базу, якая забяспечыла перамогу ў вайне. У кароткі час народная гаспадарка СССР была пераарыентаваная на запатрабаванні фронта.

Вучні разам з настаўнікам адказалі на наступныя пытанні: Якія новыя віды ўзбраення і ваеннай тэхнікі былі распрацаваны і пачалі выпускацца ў СССР у гады вайны?
Як вы разумееце словы "працоўны подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны"?

У чым, на вашую думку ён заключаўся?
Ці згодны вы са сцвярджэннем: "важнай умовай перамогі СССР у вайне стала работа тылу"? Аргументуйце сваё меркаванне.

11.04.2022 01:42 - 11.04.2022 01:42