НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЛЕШМОБ «БЕЛАРУСЬ СУПРАЦЬ НАРКОТЫКАЎ»

28.02.2022

1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. Па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ва ўстановах адукацыі праводзіцца нацыянальны флэшмоб "Беларусь супраць наркотыкаў".

1 сакавіка ў нашай школе пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх мы запрашаем прыняць удзел усіх жадаючых:

на ўсіх экранах будуць трансліравацца відэаролікі прафілактычнай накіраванасці;
у класах пройдуць тэматычныя інфармацыйныя гадзіны;

у фае прадстаўлены інфармацыйны стэнд "Моладзь супраць наркотыкаў";

у сацыяльных сетках школы будзе запушчана чэлендж-эстафета #Беларусьсупраць наркотыкаў. Для ўдзелу ў чэленджы неабходна размясціць фота захаплення ці хобі ў сваіх акаўнтах з хэштэгам #Беларусьсупрацьнаркотыкаў, у каментарах да фота пазначыць захапленне ці хобі, пазначыць акаўнт школы @gostilovichi22.

01.03.2022 16:00 - 02.03.2022 14:56