Гісторыя

У 1928 годзе наша ўстанова ўпершыню пачала ажыццяўляць адукацыйны працэс. На той момант яна мела статус сямігадовай школы. Знаходзілася ў драўляным будынку з пячным атапленнем.
 
1930-я гг. - у школе вучылася каля 150 вучняў, якія хадзілі ў школу з хутароў Ляжня, Тур'я,  вёсак Ніўкі, Рудня, Гасцілавічы, пасля 4-х класаў - з Панізоўя.
 
У пачатку 1942г. школу спалілі партызаны, таму што ў будынку планавалі размясціць нямецкіх салдат, якія прыязджалі з фронта на адпачынак.
 
1944г. - дзеці ізноў пайшлі ў школу. Вучыліся ў наёмных прыстасаваных памяшканнях. Загадчыцай школы ў той час была Сакалоўская Зінаіда Сцяпанаўна.
 
З 1 снежня 1945г. загадчыкам школы працаваў Каптуровіч Сцяпан Іванавіч. Школа была пачатковай, займалася ў ёй 240 чалавек.
 
1949г. - пабудавана драўляная школа на тры класныя пакоі. У школе месцаў не хапала, таму займаліся яшчэ ў 4-х наёмных памяшканнях. Дырэктарам школы быў Клімчык Пётр Георгіевіч. Пры ім школа стала сямігодкай.
 
1953-1977гг. - дырэктарам школы быў Грахоўскі Іван Ігнатавіч. Пры ім былі пабудаваны яшчэ 4 класныя памяшканні.
 
1962г. - школа стала васьмігадовай.
 
1968г. - школа рэарганізавана ў дзесяцігодку.
 
1990г. - пачалося будаўніцтва новай школы на 198 месцаў.
 
1991г.пачала працаваць сярэдняя агульнаадукацыйная школа.
 
2004-2009гг. - школа рэарганізавана ў базавую.
 
2008г. - праведзены капітальны рамонт будынка.
 
2009г.- школа рэарганізавана ў сярэднюю.
 
  
      (Каптуровіч Сцяпан Іванавіч)                (Пілецкая Вольга Фамінічна)                            (Гірза Вера Георгіеўна)
 
                                                                                                            (З вучнямі 1984г.)
З 1991 года школа размешчана ў тыпавым двухпавярховым будынку, мае 15 вучэбных кабінетаў, актавую і спартыўную залы, сталовую, спартыўную пляцоўку са штучным пакрыццём, сталярную і слясарную майстэрні.

10.08.2022 22:13 - 11.08.2022 22:30