Традыцыі

   За час існавання ўстановы склаліся пэўныя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і старанна захоўваюцца вучнямі і настаўнікамі. 

    Свята Першага званка не абыходзіцца без урачыстага выхаду першаклашак і адзінаццацікласнікаў,  віншавання адзінаццацікласнікамі вучняў першага класа і святочнага танца першаклашак.

   Дзень самакіравання і віншаванне настаўнікаў працягваюць лепшыя традыцыі ўстановы. Не забываюць павіншаваць вучні ў гэтае свята і настаўнікаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

 

    Тыдзень бацькоўскай любові, конкурс навагодняга ўпрыгожання кабінетаў, месячнік патрыятычнага выхавання, свята 8 Сакавіка, дабрачынны канцэрт для Дома-інтэрната г.Лагойска, прыняцце ў піянеры на мітынгу, прысвечаным 9 Мая, Святочны канцэрт да 9 Мая, Апошні званок і выпускны баль- вось асноўныя традыцыйныя святы, якія праводзіць установа цікава і на высокім узроўні. 

Добрай традыцыяй стала абявязковае агульнае фота ўсёй установы: вучні, настаўнікі, бацькі- усе разам!

10.08.2022 23:02 - 26.10.2022 06:03