Візітоўка ўстановы
Пад нашым школьным дахам -дабрыня.
І сумна не бывае.
Тут мова родная мая,
як ручаёк, спявае.
Наша ўстанова ўпершыню пачала ажыццяўляць адукацыйны працэс у 1928 годзе. На той момант яна мела статус сямігадовай школы. За час існавання ўстанова зведала некалькі рэарганізацый.
З 1991 года школа размешчана ў тыпавым двухпавярховым будынку, мае 15 вучэбных кабінетаў, актавую і спартыўную залы, сталовую, спартыўную пляцоўку са штучным пакрыццём, сталярную і слясарную майстэрні.
У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыю атрымліваюць 162 вучня ў 11 класах.
Ажыццяўляюць педагагічны працэс 23 педагога, з іх сумяшчальнікаў – 2. Вышэйшую адукацыю маюць 17 чалавек (85%), сярэднюю спецыяльную – 1 чалавек (15%).
Работа ўстановы адукацыі накіравана на задавальненне адукацыйных запытаў вучняў і іх бацькоў.
З гэтай мэтай з верасня 2023 года арганізавана:
-
профільнае навучанне аграрнага накірунку ў 10 і 11 класах;
-
вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета “Англійская мова” ў 5-6 класах.
З 2018 па 2022 гады рэалізаваны інавацыйны праект “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”
Установа з’яўляецца раённым рэсурсным цэнтрам па фарміраванні здаровага ладу жыцця.
Ва ўстанове дзейнічаюць аб'яднанні па інтарэсах:
- "Умелыя ручкі" (дэкаратыўна- прыкладная творчасць)
-
“Чароўныя фарбы” (выяўленчае мастацтва)
-
“КЮВП"
- "Спадчына" (вакальнае майстэрства)
У рамках пазакласнай работы праводзяцца заняткі:
Па фізічнай культуры:
-
настольны тэніс
- АФП з элементамі бокса
- валейбол
Факультатыўныя заняткі:
-
“Духоўна-маральнае выхаванне і патрыятызм”
- "Падрыхтоўка до сямейнага жыцця"
- "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа"
- "Прафесія маёй мары"
Ад Лагойскага цэнтра дзіцячага турызма і краязнаўства:
-
“Юны турыст”
- "Краязнаўства"
Ад Цэнтра дзіцячай творчасці:
- "Майстэрня цудаў" (дэкаратыўна-прыкладная творчасць)
- "Майстэрня тэатра" (тэатральнае майстэрства)
31.03.2022 23:01 - 15.03.2024 00:16