Летні абаронча-спартыўны лагер "Надзея"

У Гасцілавіцкай сярэдняй школе Лагойскага раёна стаў традыцыйным абаронна-спартыўны лагер палатачнага тыпу "Надзея". Кожны год выбіраецца маршрут,  які праходзяць рабяты.Маршрут праходзіць і па тэрыторыі Лагойскага раёна, і Барысаўскага і інш.
Не толькі чыстае паветра, дзіўная прырода, але і цікавыя мерапрыемствы захапляюць  дзяцей, якія адпачываюць у лагеры. Найбольш запамінальнымі мерапрыемствамі грамадзянска-патрыятычнай накіраванасцізвычайна з'яўляюцца розныя формы актыўнага адпачынку, сярод якіх велапаходы па месцах баявой славы і месцах памяці: МК «Хатынь», помнік воінам-вызваліцелям у вёсцы Масцішча, помнік спаленым жыхарам вёскі Мыльніца, помнік расстраляным жыхарам вёскі Чэмкі. Кожны велапаход - гэта не толькі праходжанне пэўнага маршруту, выпрабаванне на цягавітасць і сілу, але і правядзенне Вахты памяці, ускладанне кветак, чытанне патрыятычных вершаў. Не менш цікавымі і эмацыйнымі з'яўляюцца спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі, шахматна-шашачны турнір, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Лагойшчыны, Шута Мікалая Канстанцінавіча, спартыўнае арыентаванне на мясцовасці, спаборніцтвы па ТП воднага турызму.
А па вечарах ля вогнішча ўсе спяваюць ваенна-патрыятычныя песні, чытаюць вершы, разважаюць пра тое, што значыць быць спадкаемцамі герояў, як добра жыць пад мірным небам, сядзець ля вогнішча, радавацца  сябрам…
9 дзён лагера пралятаюць непрыкметна і нікому не хочацца вяртацца дадому.

 

15.06.2022 12:17 - 28.08.2023 21:18