Навучальны працэс 2021/2022нг

Тэрміны навучальных чвэрцяў і канікул у 2021/2022 навучальным годзе


Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны тэрміны навучальных чвэрцяў і канікул у 2021/2022 навучальным годзе:

першая чвэрць - з 1 верасня па 30 кастрычніка 2021 года;
другая - з 8 лістапада па 24 снежня 2021 года;
трэцяя - з 10 студзеня па 26 сакавіка 2022 года;
чацвёртая - з 4 красавіка па 31 мая 2022 года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія - 8 дзён з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года ўключна;
зімовыя - 16 дзён з 25 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года ўключна;
вясновыя - 8 дзён з 27 сакавіка па 3 красавіка 2022 года ўключна;
летнія - 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2021 года, для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года ўключна.

Для навучэнцаў І-ІІ класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 па 20 лютага 2022 года працягласцю 7 дзён.

22.03.2022 00:59 - 22.03.2022 00:59