Дзень Перамогі

06.05.2022

Дзень Перамогі- свята, якое аб'ядноўвае ўсе пакаленні сваім болем, памяццю, сваёй значнасцю. Свята, якое вучыць цаніць і абараняць мір, вучыць ненавідзець вайну. Кожны год вучні Гасцілавіцкай сярэдняй школы прымаюць удзел у Вахце Памяці, акцыі "Героі маёй сям'і", праводзяць мітынг "Ніхто не забыты, нішто не забыта", рыхтуюць святочны канцэрт, прысвечаны Вялікай Перамозе. А яшчэ прымаюць у піянеры і акцябраты сваіх малодшых таварышаў. Мітынг праходзіць не толькі каля помніка загінуўшым землякам у аграгарадку Гасцілавічы, але і на месцы воінскіх пахаванняў в.Швабы, в.Юркавічы. 

 

 

07.05.2022 11:52 - 07.05.2022 12:16