ШАГ 20.01.2022

20.01.2022

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для дзевяцікласнікаў  20 студзеня 2022 года адбыліся заняткі на тэму "Палітыка генацыду, рабавання і насілля".

Пытанні палітыкі генацыду, карных аперацый супраць мірных жыхароў, дэпартацыі на прымусовыя работы ў Германію, эканамічнай палітыкі нацысцкіх акупацыйных улад і палітыкі акупантаў у галіне ідэалогіі і культуры абмеркавалі навучэнцы нашай школы разам з настаўнікам Замбрыцкай К.М. У жывым дыялогу вучні задавалі пытанні, якія іх цікавілі.

Спыніліся і на тэме спаленых вёсак у перыяд акупацыі і правядзення карных экспедыцый на тэрыторыі Беларусі і Лагойшчыны, напамінкам пра якія з'яўляюцца мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Дальва". 

24.01.2022 11:50 - 24.01.2022 11:50